Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цагляны слуп

Дата: 4 мая 2020 в 09:28, Обновлено 22 августа 2023 в 08:42

Паміж вёскамі Ганчароўка і Зялёная, а таксама на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Зялёная знаходзяцца два паўразбураныя цагляныя слупы XVIII-XIX стагоддзяў. Вышыня аднаго з іх – 2,4 м, шырыня-1,5 м. Гэта помнік нацыянальнага значэння,які патрабуе вывучэння і рэстаўрацыі. Ён з'яўляецца першым правінцыйным аб'ектам Айчыннай дарожнай архітэктуры, унесеным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі іншых больш не захавалася.

Па адной версіі, слупы пабудаваныя пры Кацярыне II і пазначалі галоўную дарогу з Друцка ў Магілёў. Гэта маглі быць дарожныя верставыя слупы. Такія цагляныя будынкі ставілі на паштовых маршрутах. Па іх арыентаваліся вандроўцы.

Па іншай версіі, хутчэй за ўсё, гэта мытныя памежныя слупы, якія знаходзіліся на старым Екацярынінскім тракце. Збудаванні пазначалі мяжу паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй пасля 1772 года. Рэшткі самай мяжы XVIII стагоддзя ў выглядзе рова з насыпам можна адшукаць каля вёсак Валасова, Козкі, Раздольная і Стуканы. Сотні сялян на працягу шэрагу гадоў капалі глыбокі шматкіламетровы роў і рабілі насып, каб пазначыць мяжу. Але пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мяжа зрушылася далёка на захад і патрэба ў земляных збудаваннях адпала. З часам рвы і насып зарасталі і расхіналіся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.