Каля в. Голошево на беразе возера Глыбокае размешчаны каменны крыж (меркавана XI-XII стагоддзя). Ён нагадвае фігуру жанчыны, таму ў народзе яго называюць Баба, Крыж-Баба. Вышыня наземнай часткі помніка-1,5 м, шырыня з перакрыжаваннем-0,88 м, шырыня падставы-0,58 м.
Ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Распавядаюць, што раней тут было два крыжы - "маці" і "дачка". Але затым меншы крыж знік. Як мяркуецца, яго заклалі ў падмурак панскага дома.
З крыжом звязана некалькі паданняў. Паводле аднаго з іх, калі Хрыстос хадзіў па зямлі, ён зайшоў у вёску. Але толькі адна жанчына прытуліла вандроўніка ў сваім доме. Раніцай Хрыстос паклікаў гаспадыню з сабой і загадаў не азірацца. Выйшаўшы за вёску, жанчына пачула гул, азірнулася і ўбачыла, што вёска правалілася пад зямлю і на яе месцы ўтварылася возера. Сама ж кабета ператварылася ў каменны крыж.
Яшчэ адна легенда сцвярджае, што недалёка ад крыжа нібыта закапаныя скарбы, якія ў 1812 годзе французы вывезлі з Масквы.