Чубатка (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumariaceae) сямейства Макавыя (Papaveraceae). Налічвае каля 300 відаў.
Чубатка пустая (Corydalis cava)
Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовы травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубні. Сцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна дврйчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плод — каробачка, падобная на стручок.
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
- Corydalis cava — Чубатка пустая, ці Чубатка цыбульная, ці Чубатка палявая, ці Пятрушка, ці Рутка лесавая белая
- Corydalis intermedia — Чубатка прамежкавая, ці Чубатка прамяжуткавая
- Corydalis solida — Чубатка шчыльная, ці Чубатка Галера, ці Рутка лесавая чырвоная
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Катэгорыя аховы: 2. Прарастае на тэрыторыі Валосаўскага лясніцтва.