вечназялёных травяністых раслін сямейства баранцовых.
<pre style="text-align: justify; margin: 0cm 0cm 10pt;"> Родавая назва Huperzia дадзена ў гонар нямецкага батаніка Іагана Хуперца (шведск.); відавы эпітэт selago — лацінізаваная кельцкая назва расліны.</pre>Вечназялёная паўзучая травяністая споравая шматгадовая расліна вышынёй 6-30 см са слабаразвітай каранёвай сістэмай. Карэнішча кароткае.
Сцеблы ўзыходнымя або прамастаячыя<sup>]</sup>, аблісцелыя, дыхатамічна галінастыя, укараняюцца ля асновы і ўтвараюць акуратныя, амаль круглыя, друзлыя дзярнінкі. Па гэтых прыкметах баранец добра адрозніваецца ад іншых дзеразовых. Узрост дзярнін можа перавышаць 100 гадоў; гадавы прырост вагаецца ад 1 да 4 см. Лісце (філоіды) цвёрдае вузкаланцэтнае суцэльнакрайняе або каля верхавінкі слабазубчастае, прыціснутае або злёгку адагнутае, размешчана спіралямі накшталт чарапіцы, больш ці менш прыціснутае да восі парасткаў. Яно скурыстае і жорсткае. Спараносныя каласкі (страбілы) не ўтвараюцца. Спарангіі жаўтаватыя, знаходзяцца па аднаму ў пазухах спарафілаў, якія па форме, памеру і колеру не адрозніваюцца ад вегетатыўных лісцяў. Спарафілы ўтвараюць спараносныя зоны ў верхняй, а нярэдка і ў сярэдняй частцы парасткаў. Часам на іх месцы фармуюцца патоўшчаныя вывадкавыя пупышкі.
Галарктычны, таежны від. Пашырэнне: лясная і лесатундравая зоны абоіх паўшар’яў, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі, Грэнландыя.Тыповыя месцы росту віду звязаныя з цёмнахваёвых лясамі на кіслых ападзоленых глебах. Расце таксама ў яловых лясах і ў вільготных змешаных і бярозава-рознатраўна супольнасцях, радзей у хваёвых лясах і алешніках па дне лясных яраў, ускраінах балот, часта разам з дзеразой гадавой (Lycopodium annotinum). Патрабуе пастаяннага нязначнага асвятлення і ўмеранага ўвільгатнення. Пры поўным асвятленні пасля вырубак хутка знікае.
У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, расце ў ялова-чарнічных, ясеневых, чорнаальховых лясах, але сустракаецца вельмі рэдка, у невялікіх колькасцях. Расце асобнымі курцінамі і невялікімі групамі. Вядомы звыш 50 месцазнаходжанняў, пераважна ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах, на поўдні — рэдкі, у паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі адсутнічае.
<pre style="text-align: justify; margin: 0cm 0cm 10pt;"> Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. На Беларусі спараносіць у ліпені. Трава баранца звычайнага змяшчае 0,131,02 % алкалоідаў (лікападзін, нікацін, клавацін, клавататаксін, псеўдаселагін, селагін, селаганін, серацідзін, хуперазін А і інш.). Для ўсіх відаў дзеразы характэрна наяўнасць больш за дзясятку трытэрпеноідаў сератанавага тыпу. У спорах каля 50 % алею.</pre>Расліна ўжываецца ў медыцыне, часам выкарыстоўваецца як інсектыцыд; раней з яе атрымлівалі жоўтую фарбу для афарбоўкі воўны. Доўгія сцеблы дзеразы таксама выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання памяшканняў, а ў некаторых мясцовасцях на могілках часам можна сустрэць вянкі з дзеразы. Такое выкарыстанне прывяло да рэдкасці гэтых у агульным даволі распаўсюджаных у іглічных лясах раслін.
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваецца трава баранца звычайнага — лац.: Herba Huperziae selaginis. Траву збіраюць у жніўні — верасні, пасля заканчэння споранашэння, зразаючы зялёную і жаўтлявую часткі парасткаў, не выдзіраючы іх з глебы і не пашкоджваючы пры гэтым каранёвую сістэмы. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 50 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіны.
Катэгорыя аховы: 4. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі .
Прарастае на тэрыторыі Талачынскага і Валосаўскага лясніцтва.