Веска Славені вядома з летапісу XVI стагоддзя як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1812 годзе французскія войскі разрабавалі і спалілі вёску.
Тут знаходзіўся колішні панскі маёнтак, ад якога захавалася кузня пабудовы канца XIX стагоддзя.
У гэтым населеным пункце пакінула свой след і Вялікая Айчынная вайна. У брацкай магіле, сярод 44-х пахаваных байцоў, захаронены Герой Савецкага Саюза І.Т. Арцем'еў і Жак Гастон, лётчык палка «Нармандыя-Нёман».