Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цыбуля мядзведжая

Дата: 24 апреля 2020 в 15:27, Обновлено 13 августа 2020 в 15:16
Цыбуля мядзвежая, часнок мядзвежы, або чарамша (Allium ursinum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Відавы эпітэт лац.ursinum паходзіць ад лац.ursus — «мядведзь». Гэта захавалася і ў беларускай назве. У Германіі чарамша вядомая пад назвай ням.Bärlauch — мядзведжая зялёная цыбуля. Паколькі чарамша з’яўляецца адной з самых ранніх крыніц вітамінаў у лесе (яе збіраюць у красавіку — маі), мядзведзь, які прачнуўся пасля зімовай спячкі, ласуецца травой і хутка аднаўляе свае сілы.

Лісце выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і марынаваным выглядзе, у гарачых стравах, у хлебе і пірагах.

Шматгадовая травяністая расліна з адзінкавай вузкай белай цыбулінай і трохгранным кветаносам вышынёй 15-40 см.

Цыбуліна падоўжаная, таўшчынёй каля 1 см, з абалонкамі, якія расшчапляюцца на паралельныя валокны. Цыбуліна не прымацаваная да карэнішча.

Сцябло трохграневае, вышынёй 15-50 см, ля аснавання апранутае похвамі лісця.

Лісце трохі карацей сцябла, шырокае, з ланцэтнай або падоўжна-ланцэтнай пласцінкай, паступова звужанай у чаранок, шырынёй 3-5 см. Чаранок вузкі, удвая перавышае па даўжыні пласцінку або роўны ёй.

Кветкі белыя, накшталт зорачак, з 6 завостранымі пялёсткамі, сабраны ў паўшарападобны густы парасонік. Лісточкі калякветніка белыя, лінейна-ланцэтныя, тупыя або вастраватыя, даўжынёй 9-12 мм, з мала прыкметнай жылкай.

Плод — шарападобная трохгранная каробачка з шырокімі зваротна-сэрцападобнымі створкамі.

Насенне чорнае, амаль шарападобнае.

Карэгорыя аховы:3. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Прарастае на тэрыторыі Валосаўскага лясніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.