Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Талачын

Дата: 25 апреля 2020 в 08:55, Обновлено 25 апреля 2020 в 10:12

Талачын ўпамінаецца ў 1433 годзе, як горад у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай прайшла па рацэ Друць. Усходняя частка  ўвайшла ў склад Расійскай імперыі і стала называцца Стары ці Рускі Талачын, заходняя — Зарэчны ці Новы Талачын, і да 1793 года заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай.

У 1955 годзе Талачыну прысвоены статус горада. Зараз гэта раённы цэнтр Віцебскай вобласці. Тут функцыянуюць 3 сярэднія школы, Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, 3 дашкольныя ўстановы, спартыўная школа, школа мастацтваў, Цэнтр культуры,  гісторыка-краязнаўчы музей. Пры Цэнтры культуры дзейнічае народная самадзейная кінастудыя «Летапіс».

Захаваліся помнікі архітэктуры: Свята-Пакроўская царква (XVIII ст.), жылы корпус манастыра базыльян (XVIII ст.), касцёл Святога Антонія (першая палова XIX ст.) Да помнікаў садова-паркавага мастацтва належыць парк Юзефполье (XIX ст.)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.