Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята-Пакроўскі жаночы манастыр

Дата: 4 мая 2020 в 09:33, Обновлено 22 августа 2023 в 08:41

Талачынская Свята-Пакроўская царква адносіцца да помнікаў архітэктуры Віленскага барока і стаіць у адным шэрагу з Сафійскім саборам у Полацку і Касцёлам кармелітаў у Глыбокім.

У 1604 годзе ў Талачыне, на месцы, дзе стаяла праваслаўная царква, і на яе аснове, канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам была пабудавана прасторная каменная царква ў стылі рэнесанс,» ... унутры высокая прасторная і добралепная", у якой праваслаўныя маліліся да 1726 года. У 1769 годзе-гэта базіліянскі манастыр. На базе дадзенай царквы прыбудавана трохнефная двух'ярусная базіліка, абноўлены элементы інтэр'еру. У 1779 годзе-пабудаваны манастырскі корпус і школа.
На базе манастырскай школы-храма, па распараджэнні імператара Мікалая I, пачалі вучыцца маладыя людзі, якім трэба было стаць першымі ў Беларусі, падрыхтаванымі пасля двухвекавога перапынку, праваслаўнымі святарамі. У бібліятэцы манастыра налічваліся сотні тамоў. Гэта была ў асноўным вучэбная літаратура рэлігійнага, філасофскага, гістарычнага зместу – слоўнікі, падручнікі і паэтычныя зборнікі.

У ноч з 22 на 23 лістапада 1812 г. у будынку манастырскага корпуса спыняўся на начлег імператар Напалеон Банапарт. Менавіта тут, па ўспамінах яго ад'ютанта, генерала французкай арміі Армана дэ Каленкура, Напалеон атрымаў звесткі аб тым, што мост праз Бярэзіну разбураны, і прыняў рашэнне знішчыць архівы і эмблемы ўсіх карпусоў французскай арміі.
У 2004 г. храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы адзначыў сваё чатырохсотгоддзе. Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, Свята-Пакроўскі жаночы манастыр пачаў сваё адраджэнне.

Побач з цэнтральным уваходам на тэрыторыю манастыра пабудавалі капліцу ў афонскім стылі, у якую з-пад алтара галоўнага храма падвялі па трубах крыніцу, адкрытую і завешчаную нам нашымі прадзедамі. Гэта святая, гаючая вада. За будынкам манастыра пабудавана ўтульная купальня пад дахам, у якой змантаваныя два басейна з праточнай вадой. Побач вялікі штучны вадаём пад адкрытым небам.

На тэрыторыі манастыра пабудаваны дом для гасцей, у ім  памяшканні для адпачынку і працы, правядзення сустрэч, семінараў, заняткаў. У будынку  разгорнуты шматпрофільны духоўна-асветніцкі цэнтр, адкрыты  дзіцячыя і дарослыя нядзельныя школы, кампутарныя класы,  трапезная.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.