Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Друцкі археалагічны комплекс

Дата: 4 мая 2020 в 09:37, Обновлено 18 августа 2020 в 12:31

Дрютьск ... Дрьтеск ... Дрьютск ... Друцк...  Услухайцеся ў мелодыю гэтых слоў, якія гучаць ужо больш за дзесяць стагоддзяў.

Друцк - адзін са старажытных гарадоў нашай краіны са сваім хрысціянскім храмам, са знакамітым княжацкім родам, з якога і заснавальнік Барысава князь Барыс Друцкі і князёўна Соф'я Друцкая-Гальшанская – заснавальніца магутнай еўрапейскай і вялікакняскай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Маці канцлера Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Льва Сапегі князёўна Багдана паходзіла са знакамітага дома князёў Друцкіх-Сакалінскі.

У эпоху Кіеўскай Русі гэта быў адзін з цэнтраў Полацкай зямлі, роўнавялікі Мінску і пераўзыходзіў Віцебск, які бачыў ваяўнічага Уладзіміра Манамаха і яго сына Мсціслава Вялікага. Прыходзіў сюды з дружынай і герой «Слова пра паход Ігаравы» Ноўгарад-Северскі князь Ігар Святаслававіч, ды так і не змог заваяваць Дручан. На Куліковым полі палегла беларуская дружына князя Глеба Друцкага, адбіваючы першы, самы цяжкі ўдар палкоў Мамая.

Друцкае гарадзішча знаходзіцца ў 14-ці кіламетрах ад Талачына. Гэта ўнікальны помнік, лепшы ў Беларусі па захаванасці рэшткаў раннесярэднявечнага горада, дзе захаваліся амаль усе элементы старажытнага горада: дзяцінец, вакольны горад, пасад, земляныя валы, роў і курганны магільнік. У рукапісным друцкім Евангеллі XIV стагоддзя сцвярджаецца, што Друцк існаваў ужо ў Х стагоддзі, і што ў 1001 годзе тут была ўзведзена першая праваслаўная царква, што падцвярджаюць і раскопкі. Гэта археалагічны музей пад адкрытым небам.

На правым беразе ракі, адразу ж за ровам Гарадзішча, вёска Друцк. Тут у вярхоўях Друці пачынаўся валок з басейна Дняпра ў басейн Заходняй Дзвіны. Горад стаяў на адным з волакаў Дзвінскага шляху "з варагаў у грэкі".

Гэта тут, на Друцкай зямлі, была напісана знакамітае Друцкае Евангелле-жамчужына, помнік Усходне-славянскага пісьменства ХІV стагоддзя.

У 2001 годзе побач з гарадзішчам у гонар 1000-годдзя Друцка быў усталяваны памятны знак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.