Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чубатка

Дата: 24 апреля 2020 в 15:29, Обновлено 13 августа 2020 в 15:21

Чубатка (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumariaceae) сямейства Макавыя (Papaveraceae). Налічвае каля 300 відаў.

Чубатка пустая (Corydalis cava)

Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовы травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубніСцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна дврйчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плод — каробачка, падобная на стручок.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

  • Corydalis cava — Чубатка пустая, ці Чубатка цыбульная, ці Чубатка палявая, ці Пятрушка, ці Рутка лесавая белая
  • Corydalis intermedia — Чубатка прамежкавая, ці Чубатка прамяжуткавая
  • Corydalis solida — Чубатка шчыльная, ці Чубатка Галера, ці Рутка лесавая чырвоная

Занесена  ў Чырвоную кнігу Беларусі. Катэгорыя аховы: 2. Прарастае на тэрыторыі  Валосаўскага лясніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.