Беласпінны дзяцел (Dendrocopos leucotos) — лясная птушка сямейства дзятлавых, найбольш буйны від з роду Dendrocopos.
Мае знешняе падабенства з вялікім дзятлікам, адрозніваючыся ад яго белай ніжняй часткай спіны і белымі ўнутранымі махавымі. Засяляе спелыя ліставыя і змешаныя лясы з вялікай колькасцю хворых і гнілых дрэў, асаблівую перавагу аддае старым бярэзнікам. Скрытная і малапрыкметная птушка, аднак прысутнасці чалавека не пазбягае. Жыве асела. Часам восенню і зімой здзяйсняе вандроўкі на невялікія адлегласці, аднак вясной звычайна вяртаецца ў той жа раён, што і ў папярэдні год. Тым не менш, штогод дзяўбе новае дупло для гнязда. Шлюбны перыяд раней за іншых дзятлаў, да канца траўня ўжо з'яўляюцца птушаняты.
Даўжыня цела 24-30 см, размах крылаў 40-48 см, маса 105-112г. Корміцца пераважна насякомымі. Гняздо робіць у дупле (звычайна гніючага дрэва) на вышыні падросту (як у ствале, так і ў ніжніх галінах дрэва). Подсціл з парахні. Дыяметр адтуліны 3-5 см, глыбіня гнездавой камеры 10-20 см.Яйкі (3-5, часам 6-8) эліптычныя, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 27,5 х 20,0 мм.
Катэгорыя аховы:4.
Гняздуецца на тэрыторыі Талачынскага, Коханаўскага, Азерацкага і Валосаўскага лясніцтваў.