Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Барсук

Дата: 24 апреля 2020 в 15:31, Обновлено 11 июня 2020 в 12:51
Барсу́к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі тлусцеюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і грушдажджавымі чарвямілічынкамі і дарослымі насякомыміамфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.

Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

 Статус. III катэгорыя.  Рэдкі, уразлівы від, колькасць якога скарачаецца.

Пражывае на тэрыторыі Валосаўскага лясніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.