Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Балотная сава

Дата: 24 апреля 2020 в 15:30, Обновлено 20 января 2021 в 16:19

Балотная сава (Asio flammeus) — птушка атраду совападобных.

Сава сярэдніх памераў, даўжыня цела 37-39 см, маса 260-440 г, размах крылаў 86-100 см. Птушка з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Агульная афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Вочы аранжава-жоўтыя.

Арэал разарваны: Галарктыка (акрамя крайніх поўначы і поўдня) а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўднёвай Амерыцы.

Месцы пражывання: поймавыя і сухадольныя лугі, нізінныя балоты, парослыя хмызняком або лісцевым драбналессем, часам купістыя, а таксама невялікія балотцы з курцінамі хмызняку і драбналесся сярод сеяных лугоў і палёў, асушаныя тарфянікі, якія зарастаюць, вялізныя ўвільготненыя высечкі.

Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі, трапічнай Афрыцы, паўднёвай частцы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, на Антылах .

У корме пераважаюць мышападобныя грызуны: цёмная і вадзяная палёўкі, а таксама мышы; трапляюцца жабы, зрэдку птушкі. Гняздуецца адзінкавымі парамі.

Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах балот. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек.

Увосень у перыяд вандровак і міграцыі совы часам збіраюцца групамі па 5-10 птушак.

Катэгорыя аховы:1. Гняздуецца на тэрыторыі Валосаўскага лясніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.